BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра нацыянальную ідэю, якую ўсё не могуць знайсці ідэолагі

Нацыянальная ідэя – гэта не бульба і не цыбуля. Яна проста так па загадзе не з’явіцца. І як з цэнамі, пастановай Саўміна яе не  адрэгулюеш. Нацыянальная ідэя альбо ёсць, альбо няма. Вось у саміведаецекаго няма.

На нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі саміведаецехто заявіў пра неабходнасць выпрацаваць нацыянальную ідэю. І пажадана такую, “каб захапіла душы і сэрцы, розум людзей”. Пажадана — хутка. “Некаторыя кажуць «патрыятызм», яшчэ нешта. Але я не адчуваю, што ёсць такая ідэя.” – Заявіў саміведаецехто.

 Відавочна, што пасля 30 гадоў кіравання, калі забаранілі нашыя сімвалі, калі беларуская мова практычна прыбраная з адукацыі, калі культура кантралюецца, а нацыянальную ідэнтычнасць прызнаюць “экстрэмісцкай”, калі рэпрэсіі не спыняюцца — цяжка нешта “адчуць”. Маюцца толькі пустыя лозунгі “за Беларусь”, якія вельмі далёкія ад сапраўдных беларусаў. Можа, варта пачаць з таго, каб спыніць пераследаваць тых, у каго гэтая ідэя была заўсёды — з мовай, культурай, гісторыяй і верай у сваю краіну? Бо нацыянальная ідэя — гэта не тое, што можна распрацаваць на службовай нарадзе ці хуценька прыдумаць, бо так загадалі. Гэта тое, чым жыве народ. І часам маўчыць — але вельмі выразна.

Марыля Загорская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: novychas.online