BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працэс кволы, як гэтага і хацеў Лукашэнка

Працэс кволы, як гэтага і хацеў Аляксандр Лукашэнка, так у нашым эфіры так званы Адзіны дзень галасавання пракаментавала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Аліна Коўшык.

Як яна падкрэслівае, перад гэтымі так званымі выбарамі Аляксандр Лукашэнка і яго атачэння задушылі любую грамадскую актыўнасць, што паказвае як яны баяцца беларусаў пасля 2020 года:

-Гэтыя выбары не прывядуць да стварэння нармальных дзяржаўных органаў, якія будуць мець легітымнасць. Тое, што выбары праходзяць вельмі квола, кажа пра тое, што лукашэнкаўскі рэжым вельмі баіцца грамадзянаў. Тут мы бачым, што поўная цішыня, бо зроблена ўсё, каб за гэтымі выбарамі не ішла ніякая грамадская актыўнасць. Дыктатару залежыць на тым, каб усё было ціха. І фактычна працягваць весці нашую краіну да далейшай каланізацыі Расеяй.

Гэта першы ў Беларусі такі фармат выбараў: так званы Адзіны дзень галасавання, калі выбіраюць дэпутатаў палаты прадстаўнікоў ды мясцовых саветаў усіх роўняў. Улады запрашаюць беларусаў на выбары 25 лютага, апазіцыя іх называе імітацыяй палітычнага працэсу і заклікае байкатаваць.

Беларускае Радыё Рацыя