BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Слуханні АПКБ перад Каардынацыйнай Радай

У Варшаве ладзяцца слуханні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі перад Каардынацыйнай Радай. Цягам 2 дзён выступоўцы знаёмяць аўдыторыю са сваімі справаздачамі, а таксама адказваюць на пытанні фракцый.

выступае Павел Латушка, у прэзідыуме Арцём Брухан

Працягвае спікер КР Арцём Брухан:

-У любым выпадку тое, што адбываецца, гэта вельмі важная падзея, якая дэманструе падсправаздачнасць дэмакратычных інстытутаў паміж сабой і празрыстасць. Вось гэта галоўнае дасягненне першага дня і ўжо паловы другога дня. Мы выконваем галоўную функцыю, як Каардынацыйная Рада, – гэта слуханні АПКБ з мэтай яго справаздачнасці не толькі перад чальцамі КР, а перад беларускім грамадствам. І адбываецца гэта напярэдадні канферэнцыі “Новая Беларусь”.

Нагадаем, канферэнцыя “Новая Беларусь” будзе ладзіцца ў Варшаве 9  і 10 жніўня.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя