
З 25 траўня грамадзяне Беларусі змогуць узяць удзел у галасаванні за новы склад Каардынацыйнай рады. Электроннае галасаванне будзе ісці тры дні: 25-га, 26-га, 27-га ад 00:00 гадзін да 23:59 27-га. Гэта будзе галасаванне за спісы суб’ектаў. Усяго зарэгістравана 12 спісаў.
Беларускае Радыё Рацыя прапануе вашай увазе адмысловыя дэбаты і дыскусіі розных бакоў, якія бяруць удзел у гэтых выбарах. Весці дэбаты будзе Улад Грынеўскі.
Расклад дэбатаў:
З 7 траўня і да 24 траўня ў эфіры будуць адмысловыя перадачы з кандыдатамі ў Каарданацыйную раду.
7 траўня (час: 16.10),
9 траўня (16.10), 12 траўня, (нядзеля 2 эфіры час: 13.10 і 14.10), 14 траўня (16.10), 16 траўня (16.10), 21 траўня (16.10), 22 траўня (16.10), 23 траўня (16.10) і 24 траўня (16.10) польскага часу. Беларускага часу – адпаведна на гадзіну пазней. 10 праграмаў, дзе ў роўнай прапорцыі выступаюць кандыдаты.
Чытаць і слухаць усе выбарчыя матэрыялы можна на нашым сайце ў адмысловай рубрыцы.