Калі баявыя дзеянні ў Іране будуць цягнуцца больш за тыдзень, то гэта будзе мець сур’ёзныя наступствы ў тым ліку для Украіны. Бо ўзрастуць цэны на нафту, што толькі ўзмоцніць рэжым Пуціна і дасць яму дадатковы рэсурсы, каб учыніць наступ на еўрапейскія краіны.

Кажа Народны дэпутат Украіны Алег Дунда:
– Тут рызыкі для Еўропы. Калі ЗША не справіцца з вайной супраць Ірана досыць хутка, то яны атрымаюць змяншэнне сваіх складскіх запасаў. Па-першае, ваенных складскіх запасаў, па-другое, яны пакажуць, што штаты не здольныя рэалізоўваць паспяхова ваенныя аперацыі, нават у такіх краінах, як Іран. Адпаведна гэта будзе матываваць Расею пачаць ваенную аперацыю ў Балтыцы.
24 лютага бягучага года споўнілася роўна чатыры гады з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Перамовы па яе завяршэнню пакуль што пастаўлены на паўзу.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






