
Ізраільскае войска нанасла ўдары па ліванскай тэрыторыі. Гэта адказ на абстрэлы ізраільскіх тэрыторый Хізбалой, з-за чаго частка ізраільскага насельніцтва была вымушаная пакінуць свае дамы, — пра сітуацыю распавёў грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі, Зміцер Фельдшэровіч:
— Працягваюцца ваенныя дзеянні ў Газе і на поўначы Ізраіля. Але ёсць яшчэ і іншыя небяспечныя зоны. Ёсць падзеі ў Іудзеі-Самарыі, гэта заходні бераг ракі Ярдан. Ёсць абстрэлы, былі абстрэлы з Емена, прыляцела ракета, яе часткова збілі, яна ўпала на адкрытай мясцовасці не так даўно. Але асноўныя падзеі — у Газе. У Газе працягваюцца ваенныя дзеянні.
Літаральна праз два тыдні таксама будзе роўна год з моманту пачатку бягучага палестына-ізраільскага канфлікту. З моманту 07 кастрычніка мінулага года ў палоне ХАМАС знаходзіцца звыш 100 ізраільскіх грамадзянаў.
Беларускае Радыё Рацыя






