BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы АПК прадставіла новы склад

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) прадставіла абноўлены склад.

Першым намеснікам Вольгі Зазулінскай, прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы, прызначаная праваабаронца Юлія Міцкевіч. Яна будзе займацца гендарнымі пытаннямі і праблемамі ўразлівых груп.

Намеснікам Зазулінскай таксама прызначана Ірына Маклейн, псіхолаг і сацработнік з вопытам у кіраўніцтве даследаваннямі ў сацыяльнай сферы. Станіслаў Салавей застаецца намеснікам прадстаўніка. Ён адказвае за распрацоўку “аварыйных” рэформаў сістэмы аховы здароўя.

Марыя Анімія будзе адказваць за працу з добраахвотнікамі і іх сем’ямі. Яна будзе займацца пытаннямі медыцынскай і псіхалагічнай рэабілітацыі, матэрыяльнай падтрымкі, дапамогай у легалізацыі, пошукаў рэсурсаў для сем’яў загінулых добраахвотнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя