Беларускі пункт нязломнасці ў Кіеве наведаў прадстаўнік амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ва Украіне. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымыя формы супрацы і падтрымкі.

Кажа прадстаўніца беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» Алена Жаркевіч:
-Да нас завітаў прадстаўнік Кітайскай амбасады. Прывітаў нас гарбатаю, навучыў нас варыць гэтую гарбату. Паразмаўлялі з намі пра тое, для чаго мы гэта робім, чыя гэта была ініцыятыва, таму што яны таксама падумваюць паставіць намёт. Мы паразмаўлялі, каб яны свой намёт паставілі побач з намі. І мы будзем гатаваць ежу, а яны можа будуць прымаць людзей.
Беларускі пункт нязломнасці працягвае працу ва ўмовах перабояў з электразабеспячэннем, вадой і ацяпленнем, а таксама пасля пашкоджанняў, выкліканых расейскімі ракетнымі ўдарамі па грамадзянскай інфраструктуры Кіева. Пункт застаецца важнай прасторай тэрміновай дапамогі для людзей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.
Падрабязней пра дапамогу пункту: t.me/sustrecha_hub
Можна далучыцца данатам.
Рахункі для дапамогі:
— мона-банка: https://send.monobank.ua/jar/6cVJ1AtGMx
— па спасылцы: https://revolut.me/goroshinka на EUR картку (Revolut) ці за нумарам карткі 5354563141951556
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






