
Праз адсутнасць наяўнасці альтэрнатыўнага пункту гледжання ў расейскай інфармацыйнай прасторы і запавольванне расейскага інтэрнэту працаваць з антываеннымі настроямі ўнутры Расеі становіцца складаней. У гэтым перакананы палітычны актывіст, прадстаўнік расейскай дыяспары ў Літве ў Вільні Сяргей Канстанцінаў. Ён адзначыў, што інфармацыйная вайна вядзецца не дастаткова актыўна:
— Я лічу, што гэта велізарнае злачынства рэжыму Пуціна і вялізная трагедыя для ўсяго свету. Цывілізаваныя краіны, на жаль, укладаюць недастаткова сродкаў і намаганняў для як мага хутчэйшага спынення гэтай вайны. І вайна павінна адназначна скончыцца паразай рэжыму Пуціна. Але, на жаль, пакуль тых намаганняў, якія прыкладаюць заходнія краіны, недастаткова для гэтага.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Сяргей Канстанцінаў таксама лічыць, што ў расейскай дыяспары ў Літве застаецца мала пунктаў уплыву на сітуацыю ў Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя






