BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадстаўнікі краін Балтыі і Германіі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Пытанні міжнароднай ізаляцыі Беларусі і Расеі сярод іншага абмяркоўваліся на кансультацыях прадстаўнікоў МЗС Літвы, Латвіі, Эстоніі і Германіі, якія прайшлі ў Вільні.

Фота: report.az

“Адбыўся абмен думкамі па пытанні гарантавання міжнароднай бяспекі Украіны, адказнасці Расеі, санкцыях Еўразвязу супраць Расеі, выкарыстанні замарожаных расейскіх сродкаў і міжнароднай ізаляцыі Беларусі і Расеі”, — паведаміла прэс-служба літоўскага МЗС.

Прадстаўнікі замежна-палітычных ведамстваў “аднадушна пагадзіліся з неабходнасцю працягваць падтрымку дэмакратычных сіл Беларусі і актуалізаваць пытанні аб палітычных зняволеных”. “Важна забяспечыць, каб Беларусь заставалася на парадку дня Еўразвязу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Беларускае Радыё Рацыя