BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадстаўнікі нацменшасцяў сустрэліся з новым маршалкам Сейма Польшчы

17 сакавіка прадстаўнікі нацыянальных і этнічных меншасцяў, якія ўваходзяць у Супольную камісію ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцяў, упершыню сустрэліся з новым маршалкам Сейма Уладзімежам Чажастым.

Падчас сустрэчы з новым маршалкам Сейма Уладзімежам Чажастым.

У сустрэчы ўдзельнічаў сябра камісіі і радны, прадстаўнік беларускай меншасці Ігар Лукашук, які падкрэсліў значэнне такога фармату дыялогу:

– Можна сказаць, што гэта была першая сустрэча асяроддзя нацыянальных меншасцяў з новым Маршалкам, які задэкляраваў, што будзе працягваць тое, што ўвёў папярэдні Маршалак Сейму, значыцца, стварыў сакратарыят з боку нацыянальных меншасцяў супольнай камісіі, але таксама паклікаў свайго радцу па справах нацыянальных меншасцяў. Прагучала вялікая прыхільнасць і ўвага да патрэбаў.

Прадстаўнікі меншасцяў таксама перадалі маршалку дакумент з аглядам найважнейшых праблем супольнасцяў і прапановамі па іх вырашэнні. Абмяркоўвалася і падрыхтоўка зменаў у Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях.

Сустрэча працягнула традыцыю рэгулярнага дыялогу паміж уладамі і меншасцямі, распачатую Шымонам Галоўняй.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Канцылярыя Сейма.