28 траўня, побач з саборам святога Мікалая Цудатворцы ў Беластоку, адбылася прэс-канферэнцыя ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Польшчы Рафала Тшаскоўскага, арганізаваная яго кандыдацкім камітэтам. У выступе прынялі ўдзел вядомыя прадстаўнікі Форума нацыянальных меншасцяў Падляшша.

Кажа старшыня Камісіі па справах нацыянальных меншасцяў пры Сейміку Падляшскага ваяводства Ігар Лукашук:
–Гледзячы на спосаб вядзення палітыкі Рафалам Тшаскоўскім, гэта чалавек, адкрыты на дыялог, на тое, што ёсць людзі рознага паходжання, рознага веравызнання, рознай нацыянальнасці. А гэта патэнцыял для таго, каб выпрацоўваць бачанне будучыні нашай дзяржавы ці нашага рэгіёну, калі мы гаворым пра Падляшскае ваяводства.

Кажа дарадца Маршалка Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў Аляксандр Васылюк:
-Жывем у той час, калі наша грамадства ўсё больш радыкалізуецца, усё больш палярызуецца. Упэўнены, што выбар Рафала Тшаскоўскага – гэта надзея на тое, што гэта палярызацыя хоць у невялікай ступені, але будзе змяншацца.
Выступоўцы падкрэслілі, што Рафал Тшаскоўскі — кандыдат, які прадстаўляе адкрытую, еўрапейскую і шматкультурную Польшчу. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца ў нядзелю, 1 чэрвеня 2025 года.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






