BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прадстаўнікі Украіны і Расеі прыбылі ў Турцыю для перамоваў аб міры

У Стамбул для мірных перамоваў прыляцелі дэлегацыі Украіны і Расеі. Чакаецца, што перамовы пройдуць у палацы Далма-бахчэ, рэзідэнцыі прэзідэнта Турцыі.

Фота: © РИА Новости

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуціна на перамовах у Стамбуле ня будзе. Пуцін позна ўвечары 14 траўня вырашыў, што расейскую дэлегацыю ў Стамбуле на перамовах з Украінай 15 траўня ўзначаліць памочнік Уладзіміра Пуціна Уладзімір Мядзінскі. У расейскую дэлегацыю таксама ўвайшлі намеснік кіраўніка МЗС Расеі Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага ўпраўлення расейскага Генеральнага штабу Ігар Касьцюкоў, намеснік міністра абароны Аляксандар Фамін, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

У склад украінскай дэлегацыі, паводле звестак украінскага выдання New Voice, увойдуць кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак, міністар абароны Рустэм Умераў, кіраўнік МЗС Андрэй Сыбіга і памочнік прэзідэнта Украіны Ігар Жоўква.