BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пракоп’еў: Большасць дзеячаў апазіцыі – выпадковыя людзі

“Ніхто з дзеячаў апазіцыі ў выгнанні да ўлады не прыйдзе ніколі, прынамсі, адразу пасля Лукашэнкі. Задача беларускіх палітыкаў у замежжы максімальна дапамагчы “не людаецкай” фракцыі ў Менску выйграць ва ўнутранай гульні прэстолаў”. Кажа бізнесмен і чалец Каардынацыйнай рады Вадзім Пракоп’еў. Сваё меркаванне палітычны дзеяч і бізнесмен выказаў падчас сустрэчы з беларусамі ў “Беларускім Замку” ў Вільні.

Фота: “Еўрарадыё”

Паводле Вадзіма Пракоп’ева, цяпер у замежжы існуе некалькі палітычных груп, якія прэтэндуюць на тое, каб Захад да іх прыслухоўваўся:

-Большасць дзеячаў апазіцыі – гэта выпадковыя людзі. Я маю на ўвазе, што яны апынуліся ў гэтай сітуацыі непадрыхтаванымі, без досведу, без рэсурсаў і трапілі ў залежнасць ад донараў, спонсараў, можна яшчэ куратарамі назваць, калі больш жорстка. Усе яны з заходніх розных арганізацый. Яны, сыходзячы з гэтай залежнасці, не могуць сказаць ні слова папярок. А ў нас зараз такі час, калі асабліва важна думаць і вырашаць самім. Тут ужо няважна, ці быў у цябе першапачаткова палітычны досвед, як у Паўла Латушкі, ці яго не было, як у Святланы Ціханоўскай.

Паводле Вадзіма Пракоп’ева, шанцы захаваць незалежнасць і добры палітычны патэнцыял маюць Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка, але ў іх адзін стрэл (рэвальвер з адным патронам) і, мяркуючы па ўсім, няма стратэгіі для сябе, а тым больш для ўсіх. Але, як зазначае бізнесмен, ён шчыра спадзяецца, што ў іх усё атрымаецца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя