BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

АПК збіраюцца прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на прапанову КДБ накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні Абʼяднанага пераходнага кабінета (АПК) «тэрарыстычнай арганізацыяй», паведаміла прэс-служба ведамства.

Як сцвярджаюць у Генеральнай пракуратуры, мэта АПК — «дзеянні па планаванні, рыхтаванні і ўчыненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і грамадскую бяспеку Беларусі шляхам захопу і ўтрымання дзяржаўнай улады».

У 2022 годзе, менш чым праз месяц пасля ўтварэння, Абʼяднаны пераходны кабінет рашэннем КДБ Беларусі быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».