Ужо больш за тыдзень у Вялікабрытаніі працягваюцца пратэсты правых радыкалаў. Яны тычацца сітуацыі з мігрантамі-мусульманамі.

Пратэсты ахапілі звыш 20 гарадоў па ўсё краіне, – падрабязней распавёў прадстаўнік беларускай дыяспары, кансультант па палітычных рызыках у кампаніі S&P Global Market Intelligence Аляксандр Кокшараў:
-Тут беспарадкі на міжрасавай глебе былі яшчэ ў 70-х – 80-х гадах. Таму гэта абсалютна не новая гісторыя. Але звычайна падобныя эксцэсы адбываюцца тады, калі сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне становіцца больш складанай. Мы ведаем, што ў апошнія тры-чатыры гады значна выраслі цэны на многія тавары.
Мяркуецца, што ў пратэстаў няма адзінага цэнтру каардынацыі, удзельнікі дэцэнтралізавана камунікуюць праз інтэрнэт. Усе гэтыя падзеі негатыўна адбіваюцца на рэйтынгах кіруючай улады.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






