Хаця Усебеларускі народны сход улады называюць “вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя”, спосаб яго фармавання “далёкі ад дэмакратычнага прадстаўніцтва”, гаворыцца ў аналізе кампаніі назірання за электаральнымі працэсамі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Паводле звестак аўтараў, толькі 15% складу ВНС фармальна “выбіраюцца народам непасрэдна (прэзідэнт, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Менскага гарадскога савета дэпутатаў)”, і яшчэ 29% складу ВНС “абіраюцца на непрамых выбарах (мясцовымі парадамі)”.
Наяўнасць трох катэгорый дэлегатаў, якія адбіраюцца ў ВНС па розных працэдурах, якія “дакладна не прапісаны ў законе”, на думку назіральнікаў, “не празрыстыя і праводзяцца за зачыненымі дзвярыма ў адсутнасць назіральнікаў”.
Таму, яны робяць выснову, гэта “не дазваляе казаць аб рэальным прадстаўнічым характары ВНС і аб тым, што права на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў рэалізуецца ўсімі грамадзянамі Беларусі прама або праз прадстаўніцтва менавіта ў УНС”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” адзначаюць, што на канстытуцыйным рэферэндуме 2022 года, які праходзіў са “шматлікімі парушэннямі і вынікі якога не адлюстроўваюць рэальнае волевыяўленне грамадзян”, прынята фактычна новая рэдакцыя Канстытуцыі Беларусі, “асноўнай навэлай якой з’яўляецца інстытуцыяналізацыя ВНС у якасці вышэйшага прадстаўніка народаўладдзя”.
Першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу (УНС) сёмага склікання прайшло 24–25 красавіка ў Менску. Прынятыя канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і ваенная дактрына. Старшынёй прэзідыума ВНС практычна адзінагалосна абраны Аляксандр Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя






