BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы папрасілі дыпламатаў ЗША дапамагчы выратаваць Алеся Бяляцкага

Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Пітэрам Каўфманам.

Алесь Бяляцкі ў судзе.

Паводле беларускага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які ўдзельнічаў у сустрэчы, гаворка ішла пра лёсы беларускіх палітзняволеных, сярод іншых праваабаронцы надалі ўвагу свайму калегу, старшыню «Вясны», лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Беляцкаму, якога чацвёрты год трымаюць за кратамі ў беларускай вязьніцы.

Праваабаронцы выказалі амерыканскаму боку просьбу спрыяць у вызваленні Алеся Бяляцкага. Яны мяркуюць, што можна было б, напрыклад, выкарыстаць абмен вязнямі паміж ЗША і Расеяй.

Часовы павераны Пітэр Каўфман і ягоныя калегі сказалі, што ўважліва вывучаць просьбу і перададуць яе для разгляду, паведаміў Леанід Судаленка.

Усяго ў Беларусі больш за 1300 толькі вядомых палітычных зняволеных.