Расейская праваабрончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае звесткі пра магчымым прымяненні гвалту ў дачыненні да апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калоніі перад ягонай смерцю.

Праваабаронцы пішуць, што Навальнага, у прыватнасці, звязвалі і катавалі холадам. Гэтую інфармацыю яны перадалі галоўнаму расследавальніку смерці Навальнага Хрыста Грозеву. Gulagu.net заклікае адкласці пахаванне Навальнага і правесці незалежную экспертызу і даследаванні па-за межамі РФ.
Паводле афіцыйнай версіі, Аляксей Навальны памёр у калоніі 16 лютага.






