Міжнародная платформа па зборы доказаў злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сабрала сведчанні 2700 ахвяраў рэпрэсій.

Такая лічба была агучана на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі платформы ў Даніі, паведаміў «Позірк» са спасылкай на дарадцу Ціханоўскай Франка Вячорку. Маскоўскі механізм АБСЕ быў прыняты ў 1991 годзе на сустрэчы арганізацыі ў Маскве, адкуль і атрымаў сваю назву. У дачыненні да Беларусі гэты механізм ужываўся двойчы. Упершыню яго запусцілі ў 2011 годзе пасля гвалтоўнага разгону пратэстаў і масавых арыштаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. Другі раз — у 2020-м. Калі і колькасць пратэстоўцаў, і размах рэпрэсій і гвалту з боку ўлады выраслі шматкроць.






