BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы выступілі супраць новай пасады ў дэмсілах

Каардынацыйная Рада прапанавала ўвесці новую пасаду — упаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі. Праваабаронцы не падтрымалі гэта. 

Праект стварэння інстытута ўпаўнаважанага па правах грамадзян Беларусі разглядаўся на апошніх слуханнях КР. 

Сёння вядучыя беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі сваю пазіцыю адносна ініцыятывы. Яны мяркуюць, што такая структура ў сённяшніх умовах будзе неэфектыўнай і не апраўданай.

У дакуменце адзначаецца, што прапанаваны мандат — занадта шырокі і дубліруе дзейнасць ужо існуючых праваабарончых арганізацый, грамадзянскіх ініцыятыў і міжнародных механізмаў. Праваабаронцы таксама крытыкуюць назву («па правах грамадзян Беларусі»), якая супярэчыць міжнародным стандартам. Замест гэтага праваабаронцы прапануюць дэмсілам стварыць асобную пазіцыю, адказную за абарону правоў беларусаў у выгнанні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: razam.ch/be