BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Праз украінскую прызму” – новая перадача на нашым радыё

У Беларусі з пятніцы 12 верасня 2025 года распачынаюцца вайсковыя вучэнні “Захад 2025”. Ці нясуць яны рэальную пагрозу поўначы Украіны і суседнім краінам Еўразвязу? Што можа супрацьпаставіць НАТА, калі развіццё падзей падчас манеўраў пойдзе па найбольш неяспечным для альянса сцэнары? Якую мэту гэтымі вучэннямі ўжо дасягнулі два дыктатары?

студыя Радыё Рацыя
Здымак ілюстрацыйны

На гэтыя і іншыя пытанні ў новай перадачы Беларускага Радыё Рацыя “Праз украінскую прызму” адказвае дырэктар праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраслаў Чарнагор.

Слухайце нас 12 верасня а 14.10 i 20.30 па польскім часе. Кожную пятніцу запрашае яе аўтар Уладзімір Лапцэвіч.

Беларускае Радыё Рацыя