У Кітаі на пераломе жніўня-верасня прайшоў саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Яму было нададзена шмат увагі, у прыватнасці колькасцю краін-удзельніц – іх было 24.
Ці сведчыць павелічэнне колькасці ўдзельнікаў аб росце прывабнасці данай арганізацыі? Ці можна меркаваць, што вораг Украіны – Расея знаходзіць усё больш калі не саюзнікаў, то прыхільнікаў у цяперашнім свеце?

Гэтыя і іншыя пытанні 19 верасня ў праграме Уладзіміра Лапцэвіча абмяркоўвае дырэктар праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраслаў Чарнагор.
Слухайце ў 14:10 і 20:30 паводле польскага часу. У Беларусі на гадзіну пазней.






