BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэмʼер Ізраіля звольніў міністра абароны

Кіраўнік ураду Ізраіля Біньямін Нетаньяху звольніў з пасады міністра абароны Ёава Галанта. Кіраўнік урада заявіў, што паміж ім і міністрам узніклі “значныя рознагалоссі” па кіраванні вайной, піша Financial Times.

Замест Галанта кіраваць ваенным ведамствам даручана міністру замежных спраў Ісраэлю Кацу. Замежнапалітычнае ведамства з гэтага часу будзе ўзначальваць чалец ураду Гідэон Саар.

Пагаршэнне адносін паміж Нетаньяху і Галанам не з’яўляецца таямніцай ужо больш за год, і Нетаньяху абдумваў замену Галлана ў пачатку гэтай восені. Але гэта стала нечаканым рашэннем у той час, калі Ізраіль знаходзіцца пасярод шматфрантавага канфлікту з ворагамі, у тым ліку ХАМАС, Хезбала і Іран.

Дзясяткі тысяч чалавек пратэстуюць па ўсёй краіне з-за звальнення Галанта.