BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ер Бельгіі назваў Трампа “хуліганам” і дапусціў адпраўку войскаў ва Украіну

Бельгія лічыць патрэбным накіраваць свае войскі ва Украіну, калі справа дойдзе да стварэння еўрапейскага міратворчага кантынгенту. Пра гэта на саміце Еўрапейскай рады заявіў прэм’ер-міністр краіны Барт дэ Вевер, якога цытуе брытанская The Telegraph.

Фота: AP Photo/ Geert Vanden Wijngaert

Паводле яго слоў, “здаецца лагічным”, што Бельгія накіруе войскі ў складзе еўрапейскіх міратворчых сіл, але дадаў, што “мы яшчэ не дасягнулі гэтага”.

Бельгійскі прэм’ер таксама жорстка раскрытыкаваў дзеянні амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа.

“Тое, што робіць Трамп, з’яўляецца вельмі нееўрапейскім. Ён таксама сапраўдны хуліган”, – сказаў ён, каментуючы паводзіны прэзідэнта ЗША з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім на працягу апошніх тыдняў.

Разам з тым дэ Вевер падкрэсліў, што дзеянні Трампа яшчэ не азначаюць неабходнасць “разарваць дагаворы, якія існуюць дзесяцігоддзямі”.

“ЗША гістарычна застаюцца нашым важнейшым саюзнікам у НАТА. Гэта не мяняецца з адным прэзідэнтам”, – сказаў ён.