BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ер-міністр Польшчы агучыў змены ва ўрадзе

Кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі і Mіністэрства дзяржаўнай маёмасці Барыс Будка, міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Гетман і міністр культуры Бартламей Сянкевіч, якія ўдзельнічаюць у выбарах у Еўрапарламент, пакідаюць Раду міністраў.

Дональд Туск паведаміў, што Томаш Сямоняк узначаліць Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама застанецца каардынатарам спецслужбаў. Ганна Врублеўская стане новым міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны, а Якуб Явароўскі ачоліць Міністэрства дзяржаўнай маёмасці. Партфель міністра развіцця і тэхналогій атрымае Кшыштаф Пашык.

Фота: polityka.pl

«Ніхто — у тым ліку я — не павінен занадта прывязвацца да думкі, што ён вечны», — сказаў сёння Туск.

Ён запэўніў, што рэканструкцыя ўрада – гэта максімальнае выкарыстанне магчымасцей у дзяржаўных інтарэсах.

— Важны толькі грамадскі інтарэс, дзяржаўны інтарэс, — дадаў ён.

Прэм’ер-міністр падзякаваў чатыром кіраўнікам міністэрстваў за працу.

— Міністры, якія сёння развітваюцца з вамі як міністры, выканалі тую задачу, якую мы ставілі перад сабой, — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Паводле PAP