Пакуль я буду кіраўніком краіны – Украіна не ўступіць у НАТА – кажа прэм’ер Славакіі Роберт Фіцо. На яго думку, шэта магло б стаць прычныай для трэцяй сусветнай вайны. Фіцо адзначыў, што гэтую пазіцыю даводзіць амерыканскім і украінскім палітыкам ужо даўно.

Прэм’ер-міністр Славаччыны заявіў у тэле-інтэрв’ю, што ўсё часцей чуе пра кампрамісныя рашэнні Украіны і Расеі па спыненні вайны. “Абыгрываецца слова “NATO”. Вынікам можа стаць тое, што Украіна стане часткай NATO, атрымае некаторыя гарантыі бяспекі, і ў той жа час Расейская Федэрацыя будзе мець уплыў на пэўных тэрыторыях” – сказаў Фіцо.
У размове са славацкай тэлежурналісткай ён нагадаў, што сяброўства ў НАТО мусяць ратыфікаваць усе краіны Паўночнаатлянтычнага альянсу. «Пакуль я з’яўляюся прэм’ер-міністрам Славацкай Рэспублікі, я буду накіроўваць дэпутатаў, над якімі як старшыня партыі маю палітычны кантроль, каб яны ніколі не пагадзіліся на сяброўства Украіны ў NATO», запэўніў Фіцо.
Кіраўнік Сравацкага ўраду ў чарговы раз заявіў, што падтрымлівае сяброўства Украіны ў ЕС.






