
Фота: KPRM/Twitter
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск прыбыў з візітам у Кіеў.
Кіраўнік польскага ўрада ўсклаў вянок да сцяны памяці жаўнераў, якія загінулі на вайне з Расеяй, а таксама праводзіць перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм’ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем.
“Для мяне вельмі важна прадэманстраваць, што Польшча з’яўляецца самым надзейным і стабільным саюзнікам Украіны ў гэтай смяротнай сутычцы са злом”, – сказаў Туск у Кіеве.
Ён адзначыў, што прыехаў таксама дзеля польскай бяспекі.
“Гэта не толькі пытанне Украіны. Гэта пытанне бяспекі ўсяго вольнага свету”, – падкрэсліў ён.






