BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ер Славакіі Фіца анансаваў сустрэчу з  прэзідэнтам Зяленскім

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца ў найбліжэйшыя дні можа сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэм’ер-міністра Славакіі, паведамляе Чэшскае радыё.

Прэм’ер-міністр раней прапанаваў правесці сустрэчу па аднаўленні транзіту газу праз Украіну Славакіі, пасля чаго Зяленскі запрасіў Фіца прыехаць у Кіеў.

“Мы шукаем іншую дату, якая павінна адбыцца ў бліжэйшыя дні”, – адказаў без падрабязнасцяў Фіца на пытанне журналіста з гэтай нагоды падчас візіту ва Усходняю Славакію.

Пасля рашэння Украіны не працягваць транзіт расейскага газу праз сваю тэрыторыю пасля заканчэння тэрміну дзеяння адпаведнага кантракту з расейскім бокам Фіца, у прыватнасьці, рэзка раскрытыкаваў Зяленскага, абвінаваціўшы яго, у прыватнасці, у сабатажы.

Ён заявіў, што Славакія страціць каля паўмільярда еўра на аплаце транспарціроўкі газу з-за рашэння Кіева. Ён таксама прыгразіў Украіне мерамі ў адказ, уключаючы прыпыненне паставак электраэнергіі. У сваю чаргу, украінскі прэзідэнт абвінаваціў Фіца ў адкрыцці другога энергетычнага фронту супраць Украіны па ўказанні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя