BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэс-канферэнцыя Сяргея Ціханоўскага і астатніх вызваленых палітычных зняволеных (абноўлена)

Сяргей Ціханоўскі ўпершыню выступіў на прэс-канферэнцыі пасля вызвалення з калоніі, дзе правёў амаль пяць гадоў. Яго вызваленне стала магчымым пасля візіту ў Менск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — генерала Кіта Келага.

Ціханоўскі рашуча абверг здагадкі пра тое, што яго вызваленне можа быць інструментам супраць Офіса Ціханоўскай у выгнанні:

Я хачу зараз звярнуцца да ўсіх беларусаў: калі вы чакалі знак, то вось ён. Яны там называюць тых, хто супрацьстаіць ім, здраднікамі. А я назаву здраднікам кожнага, хто не супраціўляецца. Мы павінны змагацца супраць лукашызма. Калі не супрацьстаяць ім, яны знішчаць нашую краіну.

Ціханоўскі таксама заклікаў кожнага беларуса ўзяць на сябе адказнасць:

-Лідарам апазіцыі з’яўляецца Святлана Ціханоўская. І я не збіраюся ні на што прэтэндаваць. Я пачну дзейнічаць так, як сам палічу патрэбным. Я сам – цэнтр, я сам – агонь. І кожны беларус таксама мусіць так дзейнічаць. Што вы чакаеце нечага ад яе ці ад мяне? Бярыце і дзейнічайце! Чаго вы сядзіце? Чаго чакаеце?

У канцы выступу Ціханоўскі прадэкламаваў верш, напісаны ў зняволенні, і дадаў, што паэзія дапамагала яму выжываць у цяжкія часы.

Заснавальнік канала «Краіна для жыцця» і адна з галоўных постацяў падзей 2020 года быў затрыманы яшчэ да выбараў. За кратамі Сяргей Ціханоўскі правёў больш за пяць гадоў.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя