BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў прайшла без анлайну

У Чарнігаве завершылася першая прэс-канфэрэнцыя беларускіх палітвязняў, вывезеных 13 сьнежня з Беларусі ва Украіну. У ёй прынялі ўдзел прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнта 2020 годуа Віктар Бабарыка, каардынатарка ягонага штабу Марыя Калеснікава, праваабаронца Уладзь Лабковіч і палітолаг Аляксандар Фядута.

У мэтах бяспекі цягам прэс-канферэнцыі была забароненая анлайн-трансляцыя, публікацыя фота, відэа і цытат прысутных, гэта было магчыма зрабіць толькі праз гадзіны пасля заканчэння. Украінскі бок непакоіўся, што будынак, дзе праходзіць прэс-канферэнцыя, можа атакаваць Расея.

YouTube player

Гаворыць Марыя Калеснікава:

-Мы ведаем, што зараз адбываюцца складаныя працэсы, і я б хацела падзякаваць Дональду Трампу і яго каманду за тое, што зараз адбываецца, за тое, што справа зрушылася з мёртвай кропкі. І ёсць надзея на пазітыўныя змены. Я хачу падзякаваць прэзідэнту Зяленскаму і ўсяму украінскаму народу за тое, што ўчора вы нас прынялі, што мы адчуваем вашу любоў і падтрымку. Мы ўяўляем, як гэта неверагодна складана падчас вайны, калі сам украінскі народ так пакутуе. Я кажу дзякуй Аляксандру Рыгоравічу за тое, што ён зрабіў магчымым вызваленне людзей, нашае вызваленне. І я буду вітаць усе далейшыя крокі ў гэтым кірунку. Я кажу дзякуй усім людзям добрай волі, якія ўвесь гэты час былі з намі.

Віктар Бабарыка падкрэсліў, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся. Ён асобна адзначыў, што яго сын Эдуард застаецца ў зняволенні, як і тысячы іншых палітвязняў:

-Там засталіся тысячы людзей. Усе перажыванні не канкрэтна пра сына, суперажыванні  ў кожнага з нас тут пра тое, каб гэты працэс, які пачаўся, закрануў дастаткова вядомых людзей.

Аляксандр Фядута падзяліўся меркаваннем пра магчымае месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча. На яго думку, хутчэй за ўсё Статкевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Таксама ён выказаў сваю версію, чаму групу вызваленых палітвязняў вывезлі менавіта ва Украіну:

-Мы бачылі толькі адну трактоўку – Еўропа стамілася ад быццам бы ўтрыманскіх настрояў Украіны. У гэтай сітуацыі, вельмі цяжкай для ўкраінскага народа, украінцы застаюцца высакароднымі людзьмі.

Напрыканцы прэс-канферэнцыі ўдзельнікі паведамілі, што на дадзены момант не маюць пашпартоў. Ва ўсіх на руках — толькі дакументы аб вызваленні.

Фота: скрыншот з відэа “Радыё Свабода”

Таксама вядома, што ўвечары ўдзельнікі прэс-канфэрэнцыі правядуць відэаразмову з прэзідэнтам Украіны. Раней Уладзімір Зяленскі выказаўся пра датычнасць Украіны да вызвалення палітзняволеных з Беларусі. Ён адзначыў, што ўлады ў Беларусі не хацелі перадаваць палітвязняў праз краіны ЕЗ. Як вядома, 114 са 123 вызваленых 13 снежня  палітвязняў вывезлі з Беларусі на тэрыторыю Украіны. Яшчэ 9 чалавек, уключна з Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, былі дэпартаваныя ў Літву.

* * *

Як вядома, 114 са 123 вызваленых 13 снежня  палітвязняў вывезлі з Беларусі на тэрыторыю Украіны. Яшчэ 9 чалавек, уключна з Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, былі дэпартаваныя ў Літву.

Сёння арганізаваная прэс-канферэнцыя з вызваленымі, але забароненая публікацыя фота, відэа і цытат прысутных да яе заканчэння і на працягу гадзіны пасля. Украінскі бок непакоіцца, што будынак, дзе праходзіць прэс-канферэнцыя, можа атакаваць Расея. Трансляцыя таксама забаронена, каб не выдаць месцазнаходжанне.

Вядома, што ў ёй прымаюць удзел удзельнік выбарчай кампаніі 2020 году Віктар Бабарыка, каардынатарка ягонага штабу Марыя Калеснікава і юрыст ь ягонае каманды Максім Знак. Увечары яны ж правядуць відэаразмову з Уладзімірам Зяленскім.