
Падчас анлайн-прэзентацыі даследавання «У цені Лукашэнкі: беларускі кіруючы клас у пачатку транзіту ўлады» яго аўтар, даследчык Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня, закрануў адзін з галоўных і самых вострых пытанняў — ці будзе існаваць дзяржаўная ўлада ў Беларусі без Аляксандра Лукашэнкі:
–Можа. Калі мы паглядзім на сённяшнюю кіруючую сістэму, яна складаецца з адносна кампетэнтных людзей, каторыя зацікаўлены ў тым, каб гэта сістэма жыла. Але калі ўжо будзе пачынацца нейкая іншая дынаміка без Лукашэнкі, то яны могуць разысціся па розныя бакі.
У сваім дакладзе Астапеня таксама прадставіў партрэт тыповага чыноўніка сістэмы Лукашэнкі:
–Сярэдні ўзрост каля 50-ці гадоў – гэта паказвае, што гэта адносна маладая сістэма. Усе рэгіёны раўнамерна прадстаўлены па месцы нараджэння. Самым папулярным універсітэтам з’яўляецца Акадэмія кіравання.
Паводле Астапені, у выпадку палітычных пераменаў у Беларусі улада можа размеркавацца паміж некалькімі групамі ўнутры існуючай эліты. Гэтыя групы, па яго словах, могуць спаборнічаць за ўплыў, але ў той жа час будуць гатовыя працаваць з новым кіраўніцтвам краіны.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота ЦНІ