Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з візітам на Падляшшы. Сёння, 4 ліпеня, польскі лідар сустракаецца з жаўнерамі і афіцэрамі памежнай аховы і паліцыі, якія ахоўваюць польска-беларускую мяжу. Гэта адбудзецца падчас наведвання аператыўнай групы «Поўнач». Пазней, пасля 16-ай гадзіны, у мясцовасці Ярылаўка недалёка ад Баброўнікаў запланаваны выступ прэзідэнтам для медыяў.
У цяперашні час на польска-беларускай мяжы дзейнічае тэхнічны і электронны бар’ер і буферная зона. Паводле дадзеных Памежнай службы, за год існавання зоны колькасць спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы мігрантамі скарацілася на 28 працэнтаў.
Беларускае Радыё Рацыя