Прэзідэнт Чэхіі Петар Павел напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы X уражанні пасля сустрэчы 16 сакавіка з беларускім праваабаронцам і былым палітвязнем, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.

«Меў гонар вітаць праваабаронцу і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які несправядліва правёў больш за сем гадоў у беларускай турме. Мы пагадзіліся, што санкцыі супраць беларускага рэжыму застаюцца дарэчнымі, пакуль ён працягвае змяшчаць у турму сваіх крытыкаў і жорстка падаўляць грамадзянскія свабоды”, – адзначыў чэшскі прэзідэнт.
На сустрэчы, як піша Петар Павел, Алесь Бяляцкі таксама заявіў, што еўрапейскія краіны не павінны закрывацца ад беларускіх грамадзян — толькі такім чынам беларусы змогуць пераадолець навязаную ім ізаляцыю.






