Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл заклікаў стварыць міжнародную кааліцыю за ўстанаўленне міру ва Украіне.

Пра гэта прэзідэнт напісаў у сацыяльнай сетцы Х. «Надышоў час пачаць думаць пра шырокую кааліцыю жадаючых справядлівага міру ва Украіне. „Мір“ на ўмовах агрэсара называецца капітуляцыяй і толькі заахвочвае ўсіх цяперашніх і будучых агрэсараў. Свабодны свет павінен супрацьстаяць злу», — напісаў Пэтр Павэл.
Гэта ўжо другая заява прэзідэнта Чэхіі пасля таго, як 28 лютага ў Белым доме ў Вашынгтоне адбылася спрэчка паміж прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім з аднаго боку і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам з другога. Спрэчка тычылася вайны Расеі супраць Украіны, амерыканскай дапамогі і гарантыяў бяспекі.28 лютага Пэтр Павэл напісаў:«Мы падтрымліваем Украіну як ніколі раней. Эўропе час актывізаваць свае намаганні».
Беларускае Радыё Рацыя






