
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда лічыць, што ўключэнне Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі і краінаў Заходніх Балканаў у агульную зону бяспекі, свабоды і росквіту павінна быць галоўнай мэтай ня толькі замежнай палітыкі Польшчы, але таксама трохмор’я і Еўропы. «Ініцыятыва Трохмор’я мае вельмі канкрэтнае вымярэнне, гэта перш за ўсё прастора бяспекі, але насамрэч не ваенная, таму што ў нас ёсць НАТО для гэтых пытанняў», – сказаў прэзідэнт на Кангрэсе мясцовага самакіравання Трохмор’я.
Прэзідэнт Дуда 13 чэрвеня узяў удзел у Кангрэсе мясцовага самакіравання трох мораў, які праходзіць у Любліне. Гэта сустрэча прадстаўнікоў урадаў і мясцовых органаў улады краін Трохмор’я, ініцыятыва, якая аб’ядноўвае краіны Цэнтральна-Еўрапейскага рэгіёну, размешчаныя паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі – Аўстрыю, Балгарыю, Харватыю, Чэхію, Эстонію, Грэцыю, Літву, Латвію, Польшчу, Румынію, Славакію, Славенію і Венгрыю), а таксама стратэгічныя партнёры: Еўрапейскі саюз, ЗША, Японія і рэгіёны-партнёры з Украіны і Малдовы.
Як адзначыў Анджэй Дуда, бяспека, якая разумеецца ў эканамічным і сацыяльным кантэксце, уключае, між іншым якасную транспартную, энергетычную і лічбавую інфраструктуру. «Вядома, нельга адмаўляць, што ў сувязі з расейскай агрэсіяй супраць Украіны і відавочнай, усё большай пагрозай з Усходу, з боку Расеі, на ўсю прастору нашай часткі Еўропы, мы таксама думаем, як выкарыстоўваць гэтую інфраструктуру, распрацаваную ў рамках ініцыятывы трох мораў таксама для ваенных мэтаў», — адзначыў прэзідэнт.