Прэзідэнт Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен пацвердзіла працяг санкцый супраць Расеі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

Фота: euronews
Паводле яе слоў, ЕЗ ухваліў санкцыі ў дачыненні да амаль 2400 фізічных і юрыдычных асоб з-за агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Фон дэр Ляен дадала, што Еўрапейскі Звяз увёў наступныя абмежаванні:
забароны на паездкі;
замарожванне актываў;
забарона на фінансаванне/рэсурсы.
“Наша рашучасць у падтрымцы Украіны з’яўляецца непахіснай”, – адзначыла яна.
Раней выданне CBS News пісала, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўзмацняе санкцыі супраць Расеі. У прыватнасці ЗША накладваюць дадатковыя абмежаванні на расейскі нафтавы, газавы і банкаўскі сектары шляхам далейшага абмежавання доступу РФ да плацежных амерыканскіх сістэм.






