Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запэўніў, што арышт заснавальніка Telegram Паўла Дурава не меў палітычных матываў, як вынікае з каментароў у інтэрнэце. Ён дадаў, што Францыя па-ранейшаму глыбока прыхільная законнай свабодзе слова. «Арышт генеральнага дырэктара Telegram на тэрыторыі Францыі адбыўся ў рамках судовага расследавання», — напісаў Макрон на платформе X. Ён таксама запэўніў, што «гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэнне». Заснавальніку платформы, мільярдэру Паўлу Дураву могуць быць прад’яўленыя абвінавачанні ў шэрагу злачынстваў, уключаючы тэрарызм, наркатрафік, махлярства, адмыванне грошай і распаўсюд педафільскага кантэнту на яго сайце.

39-гадовы расеец з французскім пашпартам, які прыляцеў у Парыж наўпрост з Азербайджана, знаходзіўся ў вышуку французскім правасуддзем за адмову ад супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі ў сувязі з расследаваннем працы створанага ім мэсэнджара Telegram, дазваляючы, сярод іншага, адпраўляць зашыфраваныя паведамленні, якія выкарыстоўваюцца злачынцамі. Ён быў арыштаваны ў суботу ў аэрапорце Ле-Буржэ.
Беларускае Радыё Рацыя






