Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон склікае экстранны саміт еўрапейскіх лідараў у Парыжы ў панядзелак, 17 лютага. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў суботу, паведамляе Politico.

Са слоў міністра Радаслава Сікорскага, сустрэча будзе прысвечаная абмеркаванню выклікаў, якія прадстаўляе для Еўропы палітыка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
“Я вельмі рады, што прэзідэнт Макрон запрасіў нашых лідараў у Парыж«, – заявіў Сікорскі, дадаўшы, што еўрапейскія лідары плануюць» вельмі сур’ёзна” абмеркаваць праблемы, звязаныя з заявамі амерыканскага прэзідэнта.
Са слоў польскага міністра, “у Трампа ёсць метад дзеянняў, які расейцы называюць выведкай боем — ты ціснеш і глядзіш, што адбываецца, а затым змяняеш сваю пазіцыю… і нам трэба рэагаваць».
Сустрэча адбудзецца ў панядзелак, пацвердзілі Politico два еўрапейскія чыноўнікі. Пакуль невядома, ці будуць запрошаныя ўсе лідары Еўразвяза ці толькі прадстаўнікі асобных краін, а таксама ці атрымае запрашэнне прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і лідары іншых краін Еўропы па-за Еўразвязам.
Беларускае Радыё Рацыя






