Злучаныя Штаты абвясцілі аб выдзяленні Польшчы крэдыту ў памеры двух мільярдаў даляраў на набыццё зброі і прапанавалі прадаць 96 верталётаў Apache і больш за 1700 ракет.
«Атака на аднаго з нашых саюзнікаў – гэта напад на ўсіх нас», – заявіў Джо Байдэн падчас афіцыйнай часткі сустрэчы з Анджэем Дудам і Дональдам Тускам у Белым доме. Ён падкрэсліў, што «прыхільнасць Амерыкі да Польшчы жалезная».