BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Ірана наведае Беларусь з афіцыйным візітам

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян наведае Беларусь з афіцыйным візітам у канцы чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў падчас сустрэчы са студэнтамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін 10 чэрвеня.

Фота: verelq.am

Прэзідэнт Ірана возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага эканамічнага савета Еўразійскага эканамічнага саюза, якое пройдзе 26—27 чэрвеня, і ў эканамічным форуме, які будзе суправаджаць гэтае пасяджэнне. Паводле Рыжанкова, Іран з’яўляецца для Беларусі стратэгічна важным партнёрам, асабліва з пункту гледжання лагістыкі — у тым ліку для паставак тавараў у Індыю і Паўднёва-Усходнюю Азію.