BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Літвы выказаўся пра магчымасць дыялогу з Менскам

Калі рэжым Лукашэнкі “сапраўды прадэманструе” намаганні па нармалізацыі стасункаў, “прынамсі, без стварэння напружанасці свайму суседу”, у Літве расцэняць гэта як знак добрай волі.

Пра гэта заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа. Палітык дапусціў магчымасць, што Літва пачне дыялог з рэжымам у Менску, “але для гэтага маюць быць вельмі дакладныя ўмовы”. Паводле парталу Delfi, «калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе [прылётаў у літоўскую паветраную прастору, з кантрабандай метэаралагічных] шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, усе [раней захраслыя на беларускай тэрыторыі літоўскія] фуры шчасна вернуцца ў Літву, <…> мы расцэнім гэта як знак добрай волі”.