Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Расея пакуль не гатовая да міру і, на яго думку, імітуе перамоўны працэс.

Такую заяву ён зрабіў падчас панэльнай дыскусіі на палях Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, паведамляе Еўрапейская праўда. Наўседа выказаў скептыцызм адносна цяперашніх перамоваў з удзелам Украіны, ЗША і Расеі.
«Расея даказвае кожны дзень, што не гатовая да міру, і я не думаю, што яна гатовая да сапраўдных мірных перамоваў. Магчыма, гэта адбудзецца ў 2027–2028 гадах, але не ў 2026-м. Усё сведчыць пра тое, што яны проста імітуюць перамовы, адначасова спрабуючы зламаць дух украінцаў», — заявіў літоўскі лідар.
Ён таксама падкрэсліў, што здольнасць Украіны трымацца наўпрост залежыць ад падтрымкі партнёраў. Паводле яго слоў, цяпер асабліва важныя пастаянная дапамога, гатоўнасць і адзінства, у тым ліку з трансатлантычнымі саюзнікамі.






