BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Польшчы адмовіўся ад сустрэчы з Орбанам

Караль Наўроцкі адмяніў запланаваную сустрэчу з венгерскім прэм’ерам Віктарам Орбанам у Будапешце, пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Польшчы. 

Фота: Getty Images

Напярэдадні Орбан наведаў Маскву, і  гэта стала прычынай карэкціроўкі польскага графіку. У  сераду Наўроцкі прыбудзе ў Венгрыю на саміт Вышаградскай групы, а ў чацвер планавалася  двухбаковая сустрэча з Орбанам. Аднак Варшава вырашыла «абмежаваць праграму візыту» ў сувязі паездкі венгерскага прэм’ера да Пуціна.