BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сустрэча прэзідэнта Польшчы з Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай супольнасці

У Варшаве ў прэзідэнцкім палацы Бэльвэдэр адбылася святочна-навагодняя сустрэча з удзелам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускай супольнасці.

Эмоцыямі ад штогадовай падзеі падзялілася пастаянная госця імпрэзы, дызайнерка, стрыечная сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка:

– Усё далей ад 2020 года і ўсё бліжэй да нашых новых выбараў-перавыбараў. Напэўна, у нейкі момант ты быццам вяртаешся да таго, што гэта прысвечана Калядам, але тым не менш, так як атачэнне ў асноўным беларускае і ты разумееш, што не на тэрыторыі Беларусі знаходзішся з гэтымі ўсімі цудоўнымі беларусамі, то ад гэтага крыху сумна.


Гасцямі падзеі таксама сталі палітыкі Павел Латушка, Зянон Пазняк, акцёры купалаўскага тэатра ды іншыя.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

***

У Варшаве ў прэзідэнцкім палацы Бэльвэдэр пачалася святочна-навагодняя сустрэча з удзелам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты Корнхаўзер Дуда, беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў беларускай супольнасці. 

У гэтыя дні Ціханоўская ажыццяўляе афіцыйны візіт у Польшчу, у рамках якога правяла шэраг сустрэчы, у тым ліку з прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам, маршалкамі Сейма і Сената Шыманам Галоўнем і Малгажатай Кідава-Блоньскай, з іншымі палітыкамі высокага рангу.

Анлайн-трансляцыю можна глядзець па спасылцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: prezydent.p