BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З дазволу Лукашэнкі Анжаліка Борыс сустрэлася ў калоніі з Анджэем Пачобутам

Фота: @prezydentpl – x.com

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з старшынёй Саюза палякаў Беларусі. Анджэй Дуда прыняў у прэзідэнцкім палацы старшыню Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс.

Пра гэта вечарам паведамілі ў канцылярыі прэзідэнта. Анжаліка Борыс паведаміла пра сваю сустрэчу з Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца ў наваполацкай калоніі, сустрэча адбылася са згоды Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што Пачобута абвінавацілі ў “распальваньні варожасці па нацыянальнай прыкмеце”. У 2023 яму вынеслі прысуд — 8 гадоў калоніі. Дарэчы сёння ў Анджэя Пачобута дзень народзінаў .