BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў Ордэнам Белага Арла Анджэя Пачобута

Анджэй Пачобут, журналіст, які знаходзіцца ў турме ў Беларусі, і Вальдэмар Лысяк, пісьменнік, былі ўзнагароджаны прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім Ордэнам Белага Арла.

«Польшча дзякуе сваім найвыдатнейшым грамадзянам, чые дасягненні (…) выклікаюць у нас, палякаў, вялікі гонар», — сказаў прысутным на ўрачыстасці Караль Наўроцкі. Пшэмыслаў Бабяж, Конрад Банашэк, Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі і Адам Варановіч таксама атрымалі іншыя ўзнагароды ад прэзідэнта.

Анджэй Пачобут і Вальдэмар Лысяк былі ўзнагароджаны Ордэнам Белага Арла падчас урачыстасцяў з нагоды Дня Незалежнасці. Ордэны і іншыя дзяржаўныя ўзнагароды ўручыў прэзідэнт, падкрэсліўшы іх значэнне для польскай культуры, навукі і змаганне за правы чалавека.

У час цырымоніі Караль Наўроцкі выказаў надзею, што неўзабаве можна будзе асабіста ўручыць узнагароду Анджэю Пачобуту. Прэзідэнт падкрэсліў, што Польшча будзе дамагацца яго вызвалення.

Ордэн Белага Арла – найвышэйшая ўзнагарода Польшчы.

25 сакавіка 2021 году Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і больш чым 7 месяцаў.

22 кастрычніка гэтага года зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны міжнароднай прэміяй імя Андрэя Сахарава.

Беларускае Радыё Рацыя