Пра гэта Саломэ Зурабішвілі заявіла на брыфінгу 18 траўня.

„Сёння я наклала вета на «расейскі закон», які супярэчыць нашай канстытуцыі, еўрапейскім стандартам і, такім чынам, з’яўляецца перашкодай на нашым еўрапейскім шляху. Гэтае вета цалкам законнае і сёння будзе перададзенае ў парламент. Гэты закон зменам не падлягае, ніякаму паляпшэнню, і таму гэта вельмі простае вета. Гэты закон неабходна адмяніць“, – сказала прэзідэнтка Грузіі.
Закон, які афіцыйна называецца «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» парламент рэспублікі прыняў Грузіі 14 траўня. Разгляд дакумента суправаджаўся масавымі акцыямі пратэсту, якія жорстка разганялі сілавікі.
Беларускае Радыё Рацыя






