BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнты Польшчы, Латвіі і Румыніі: «Расейскія гібрыдныя напады на тэрыторыю NATO — пагроза для Альянсу»

Расейскія гібрыдныя атакі на тэрыторыі краін NATO ўяўляюць пагрозу бяспецы Альянсу, заявілі ў сумеснай заяве прэзідэнты Польшчы, Латвіі і Румыніі, сустаршыні сустрэчы Бухарэсцкай дзявяткі (B9) у Рызе, паведамляе wpolityce.pl.

Фота: PAP/Paweł Supernak

Мы сур’ёзна занепакоеныя нядаўнімі злоснымі гібрыднымі атакамі Расеі на тэрыторыю саюзнікаў, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы NATO“, – заявілі ў сумеснай заяве прэзідэнты Польшчы, Латвіі і Румыніі: Анджэй Дуда, Эдгарс Рынкевіч і Клаўс Ёханіс, якія сустаршынствуюць на сустрэчы краін В9 у Рызе. Дакумент апублікаваны на сайце прэзідэнта Польшчы.

Гэтыя інцыдэнты з’яўляюцца часткай эскалацыі дзейнасці, якую Расея працягвае праводзіць па ўсёй Еўраатлантычнай прасторы, уключаючы дыверсіі, акты гвалту, кібер- і электронныя ўмяшанні, правакацыі супраць межаў Альянсу, кампаніі па дэзінфармацыі і іншыя гібрыдныя аперацыі.

Мы будзем індывідуальна і калектыўна рэагаваць на гэтыя дзеянні, павышаць нашу ўстойлівасць і працягваць цесна каардынаваць дзеянні, каб забяспечыць гатоўнасць Альянсу і яго чальцоў стрымліваць і абараняцца ад гібрыдных дзеянняў або нападаў“, – адзначана ў тэксце заявы.