BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пройдзе ІІ раўнд Стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмсіламі Беларусі

Другі раўнд Стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі пройдзе 3–4 снежня, паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка:

-Стратэгічны дыялог ЗША  з дэмакратычнымі сіламі Беларусі з’яўляецца вельмі важным і паказальным. Гэта значыць, што ў нашай асобе, у асобе  дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскіх ініцыятываў яны бачаць партнёра для правядзення Стратэгічнага дыялога. І ў нас ёсць прапановы для амерыканскага бока і ёсць “падарункі”, якія мы, спадзяюся, разам з амерыканскімі партнёрамі зробім Лукашэнку, магчыма, яшчэ да Раства.

Паводле яго, беларуская дэлегацыя на чале з дэмакратычнай лідаркай Святланай Ціханоўскай будзе налічваць 24 чалавекі. У яе ўвойдуць таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады, грамадзянскіх ініцыятыў.

Першы раўнд стратэгічнага дыялогу Злучаных Штатаў Амерыкі з беларускім дэмакратычным рухам адбыўся 6–8 снежня 2023 году ў Вашынгтоне.

Беларускае Радыё Рацыя